- дзяцюк
- дзяцюк, дзецюка
м., разм.
Молодой парень....А ўжо яго старэйшы ўнук, яшчэ і не дзяцюк, а толькі ладны хлопчык, што ні ў вошта, аднак, ставіць лапці перад ботамі, ужо ён не можа ўцерпець - і перабівае ціхую стройную плынь казання і слухання. Гарэцкі. Перад Аркадзікам памерла жонка, а перад ёю - старэйшы сын, Міхаль, таксама ўжо дарослым дзецюком. Брыль. Адвеку ў нас добрыя людзі сваталі дзецюкам адпаведных да іх густу і, галоўнае, стану дзяўчат. Геніюш.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.